18.09.2009 / 11:08

Шчучынскі мянцюк уцякаў ад ДАІшнікаў па сустрэчнай з хуткасцю 180 км/г 2

Затрымалі яго толькі каля Абухава. Кіроўца быў нецвярозы.

Затрымалі яго толькі каля Абухава. Кіроўца быў нецвярозы.

«Фольксваген-Джэта», які рабіў дзіўныя выкрунтасы на адной з вуліц Шчучына, заўважылі супрацоўнікі шчучынскай міліцыі. Спроба спыніць аўто не ўдалася, бо яе кіроўца націснуў на газ ды даў дзёру ў бок Гродна. На адным з кавалкаў дарогі на хуткасці 180 км у гадзіну ён выляцеў на сустрэчную паласу і мог нарабіць бяды. На шчасце, на пачатку 11-й ночы на трасе не было шмат машын.

Бліжэй да Гродна да пагоні далучыліся супрацоўнікі Гарадзенскай ДАІ. Спыніць аўто змаглі толькі ля Абухава. Кіроўца, аднак, зачыніўся ў машыне і адмаўляўся выходзіць з яе. Міліцыянтам давялося выбіць бакавое шкло, каб выцягнуць парушальніка. Аднак той і далей працягваў супраціўляцца.

Высветлілася, што 45-гадовы жыхар Шчучына быў такі п'яны, што добра не ўсведамляў, што адбываецца.

У міліцыі на яго склалі 5 адміністратыўных пратаколаў.

Твой Стыль

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Міхаліна / Адказаць
18.09.2009 / 11:38
Крыніца інфармацыі спадабалася :) Засталося толькі высвятліць - чый? :)
0
Dzjadulja / Адказаць
18.09.2009 / 16:04
У чарговы раз беларускія ДАІ-шнікі паказваюць сваю непрафэсыйнасьць: як з’яўляецца на дарозе “гоншчык” -- то пакуль спыняць, гэць-гэць як доўга пасьпявае наезьдзіцца! Дзякуй Богу, на гэты раз абышлося без ахвяраў.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру