Факт крадзяжу быў выяўлены на раніцу 15 верасня. З ахоўванай тэрыторыі Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі злодзеі знеслі амаль тону меднага дроту (1 кг медзі сёння каштуе ад 2 да 4 даляраў ЗША).Тэрыторыя, дзе адбыўся крадзеж, ахоўваецца старажамі, акрамя таго, праз плот ад складу знаходзіцца будынак Баранавіцкага УУС на транспарце, аднак злодзеяў гэта не спыніла. У транспартнай міліцыі патлумачылі, што кругласуткавая дзяжурная служба знаходзіцца на вакзале гораду, а будынак побач са складам на ноч зачыняецца. Праваахоўнікі не выключаюць магчымасці дапамогі злодзеям з боку аднаго са старажоў.

Распачатая крымінальная справа паводле арт. 205 «Крадзеж» КК РБ.

Intex-press

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0