22 верасня пройдзе сусветная акцыя «Дзень без аўтамабіля». У гэты дзень будзе павялічана колькасць грамадскага транспарту, а ДАІ праверыць аўтамашыны на колькасць выхлапаў. Усе дзеля таго, каб людзі на адзін дзень пакінулі машыны ў гаражах.

Міністр Уладзімір Цалко каля мікрафона.

Пра акцыю расказваюць міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, першы намеснік дырэктара Беларускага навукова-даследчага інстытута транспарта «Транстэхніка», начальнік упраўлення ДАІ Міністэрства ўнутраных спраў.

Уладзімір Цалко — міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя РБ:

Першая ў Беларусі акцыя «Дзень без аўтамабіля» у мінулым годзе не прайшла незаўважна. Па нашых разліках 400 тон забруджваючых рэчываў не патрапіла ў атмасферу, з іх 100 тон у Мінску. Кожны такі дзень важны для прыродаахоўнага ведамства і людзей нашай планеты.

Штогод у акцыі прымаюць удзел больш двух тысяч гарадоў. Практычна ўсе сталіцы Еўропы. Сёлета падалі заяўкі больш 1,5 тысячы гарадоў. У тым ліку і гарады Рэспублікі Беларусь.

Мы звярнуліся да ўсіх ведамстваў і міністэрстваў з просьбай падтрымаць акцыю. Я думаю, усе дзяржслужбоўцы, якія маюць уласныя аўтамабілі, пакінуць іх дома. Арганізатарамі акцыі сталі прадстаўнікі МУС, Мінтранс, Міністэрства адукацыі, Белнафтахім, і кампанія МТС.

Кіраўніцтва кампаніі МТС вырашыла 1.5 тысячны калектыў перасадзіць на веласіпеды.

Валерый Міленькі — першы намеснік дырэктара Беларускага навукова-даследчага інстытута транспарта «Транстэхніка»:

Мінтранс заўсёды падтрымлівае такія акцыі. У «Дзень без аўтамабіля» ўсе прадпрыемствы, якія ўдзельнічаюць у працы з грамадскім транспартам атрымаюць заданне павялічыць сетку і колькасць аўтобусаў. Колькасць грамадскага транспарта павялічыцца, каб людзі насамрэч мелі магчымасць пакінуць свой аўтамабіль дома і далучыцца да еўрапейскіх тэндэнцыяў.

Праезд будзе платным, як заўсёды. У замежных краінах бывае ў гэты дзень бясплатны праезд. Мы таксама разглядалі такое пытанне. Аднак вы павінны добра ўяўляць сабе, што наш транспарт жыве за кошт субсідый. Сеня ў Мінску дзяржава плоціць 50% праезду, а астатняе пасажыры. У такіх умовах мы не можам зрабіць адзін дзень бясплатным. Мы не апошні раз праводзім такую акцыю, калі ў будучым сітуацыя зменіцца, канешне паспрабуем зрабіць дзень бясплатнага праезду.

Юрый Літвін — начальнік упраўлення ДАІ Міністэрства ўнутраных спраў РБ:

Мы ў гэты дзень пастараемся карыстацца паслугамі грамадскага транспарта і прызываем вас зрабіць тое самае. З прычыны спецыфікі нашых службовых задач адмовіцца ад аўтамабіляў зусім мы не можам. Аднак на працу і дадому мы пастараемся прыехаць на веласіпедзе, прыйсці пешкам альбо скарыстацца грамадскім транспартам. Таксама ў гэты дзень вы пабачыце нашы своеасаблівыя падраздзяленні: міліцыянераў-веласіпедыстаў і міліцыянераў на мапедах і матацыклах.

Нягледзячы на ўсё добрае, у гэты дзень мы узмоцнім дагляд дарожнага руху. Асабліва ў рэчышчы выкарыстання аўтамабіляў з павышанымі выхлапамі заблуджваючых рэчываў. Гэта наш унёсак у «Дзень без аўтамабіля»

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?