Паліцыя Грэцыі прад’явіла абвінавачаньне пецярым хлопчыкам 11-13 гадоў у сувязі з забойствам 11-гадовага імігранта з Грузіі.

Алекс Мешышвілі зьнік у лютым, але да гэтага часу праваахоўчыя органы ня могуць знайсьці ягонае цела. Хлопчыкі, якіх абвінавацілі ў забойстве, першапачаткова сказалі паліцыі, што забілі Алекса да сьмерці і схавалі цела, але потым адмовіліся ад сваіх слоў. Калі віна хлопчыкаў будзе даказана, ім пагражаюць даўгія тэрміны пакараньня.

Паводле грэцкіх законаў, асуджаных дзяцей, якім меней за 12 гадоў, памяшчаюць пад нагляд, у той час, калі дзяцей 12 год і старэйшых зьмяшчаюць у дзіцячыя выпраўленчыя ўстановы тэрмінам на 20 год.

Двое з абвінавачаных грэкі, двое албанцы, адзін – румын. Пракуратура выставіла абвінавачаньне іхным бацькам – за грэбаваньне бацькоўскімі абавязкамі. Паводле аповедаў людзей, што ведалі Алекса, ён быў разумным дзіцёнкам і добра вучыўся. Грэцкая тэлевізія шмат разоў паказвала ягоную маці Натэллу Ічуадзэ з плякатам з просьбай дапамагчы адшукаць сына. Цягам некалькіх дзён яна дзяжурыла ў дамоў падазраваных, трымаючы ў руках плякат, заліты чырвонай фарбай, што нагадвала кроў. Паведамляецца, што ў пачатку тыдня Натэлла Ічуадзэ паспрабавала зрабіць сабе сьмерць – паліцыя паведаміла, што шанцы знайсьці цела сына малыя.

news.bbc.co.uk

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0