18.09.2009 / 12:33

Абвяшчаеца конкурс на лагатып Нацыянальнага гістарычнага музея

Удзельнікі конкурса: усе жадаючыя

Патрабаванні да лагатыпа:

• Навізна ідэі (арыгінальнасць знака);

• Асацыятыўнасць (наяўнасць вобразных сувязяў з Нацыянальным гтстарычным музеем Рэспублікі Беларусь);

• Добрае запамінанне;

• Лаканічнасць (лагатып павінен утрымліваць мінімум элементаў);

• Мілагучнасць (калі лагатып утрымлівае літары, яны не павінны мець негатыўнага дадатковага сэнсу);

• Тэхналагічнасць (магчымасць узнаўлення лагатыпа ў розных тэхналогіях);

• Адаптаванасць да дробных маштабаў (добрая чытальнасць лагатыпа на візітоўках, сувенірных ручках і інш.);

• Выразнасць малюнка (у чорна-белым і каляровым выкананні);

• Адаптаванасць да ўмоў Інтэрнэту;

• Прававая абароненасць (у лагатыпе не могуць выкарыстоўвацца дзяржаўныя гербы, сцягі, эмблемы, афіцыйныя назвы міжурадавых міжнародных арганізацый, дзяржаўных органаў, а таксама знакі, якія супярэчаць нормам маралі і гуманнасці).

Заяўка на ўдзел у конкурсе

• Поўнакаляровая выява лагатыпа (магчымы варыянты колера, тэкставае ўдакладненне) прадстаўляецца на электронных або папяровых носьбітах.

• Асабістыя дадзеныя аўтара (прозвішча, імя, імя па бацьку, кантактны тэлефон ці адрас).

Падрыхтаваныя матэрыялы перадаюцца па электроннай пошце:

e-mail: histmuseum@tut.by

або па адрасе:

220030, г. Мінск, вул. К. Маркса, 12; тэл. (017) 227 00 05

Тэрміны правядзення конкурсу

З 15 верасня да 15 лістапада 2009 г.

Разгляд конкурсных заявак і вызначэнне пераможцы конкурсу ажыццяўляе камісія, спецыяльна арганізаваная пры музеі да 1 снежня 2009 г..

Аўтар лепшага лагатыпа за перамогу ў конкурсе атрымлівае грашовы прыз.

Пададзеныя на конкурс матэрыялы не вяртаюцца.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру