18.09.2009 / 12:37

Беларускі Калегіюм запрашае студэнтаў

Беларускі Калегіюм прапануе дадатковае навучаньне па спэцыялізацыях:

– журналістыка

– найноўшая гісторыя

– філязофія/літаратура,

а таксама – адмысловы набор на спэцкурс па фатаграфіі

Запрашаюцца студэнты старэйшых курсаў альбо асобы з вышэйшай адукацыяй. У выключных выпадках прымаюцца студэнты малодшых курсаў. Навучэнцам БК можа быць толькі той, хто пастаянна альбо на час навучаньня пражывае ў Менску.

Навучальныя праграмы БК арыентаваныя на выкладаньне найноўшых фрагмэнтаў сучаснай веды і не дублююць існуючыя праграмы дзяржаўных і недзяржаўных унівэрсытэтаў.

Сэртыфікат Калегіюму не замяняе дыплём аб вышэйшай адукацыі.

Навучаньне ў БК – бясплатнае.

Пачатак заняткаў з 5 кастрычніка 2009 г.

Запіс на сумоўе па 25 верасьня б.г.

Абавязковай умовай запрашэньня на сумоўе зьяўляецца выкананьне уступных патрабаваньняў

Дадатковую інфармацыю можна знайсьці на сайце http://bk.baj.by альбо атрымаць па тэл.:

MTC (+375 29) 276-27-15

Velcom (+375 29) 679-26-82

з 15.00 да 19.00 (акрамя суботы і нядзелі) ці праз kalehium@gmail.com

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру