18.09.2009 / 12:41

Кустурыцу ўзнагародзіць патрыярх Кірыл 4

Сербскага рэжысёра Эміра Кустурыцу ўзнагародзяць прэміяй Міжнароднага фонду адзінства праваслаўных народаў за распаўсюджванне хрысціянскіх каштоўнасцей.

Сербскага рэжысёра Эміра Кустурыцу ўзнагародзяць прэміяй Міжнароднагна фонду адзінства праваслаўных народаў за распаўсюджванне хрысціянскіх каштоўнасцей. Мерапрыемства пройдзе 21 студзеня наступнага года ў храме Хрыста Збаўцы ў Маскве, а ўзначаліць цырымонію патрыярх Маскоўскі і ўсёй Русі Кірыл.

Эмір Кустурыца – сербскі кінарэжысёр баснійскага паходжання. Яго працы не раз адзначаліся на буйнейшых кінафестывалях Еўропы. Самыя вядомыя фільмы, якія прынеслі яму сусветную славу, — гэта «Падполле» (1995), «Чорная котка, белы кот» (1998) і «Жыццё як цуд» (2004). Акрамя таго, Кустурыца вядомы як лідэр рок-гурта The No Smoking Orchestra.

Калаж utro.ru

utro.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
гэта ня фота / Адказаць
18.09.2009 / 13:15
а калаж
0
Mighty Reds / Адказаць
18.09.2009 / 14:59
Ніякі ен не лідар, быў спачатку бас-гітарыстам а цяпер грае на рытм-гітары. А лідар гурту насамрэч "Доктар" Нэйле Карайліч, або як яго зваць паводле пашпарту Ненад Янкавіч. дарэчы вельмі знакаміты ў Сэрбіі кампазітар і музыка. Адзін з заснавальнікаў руху новага прымітывізму які быў створаны ў Сараева напрыканцы 80-х.
0
Andrus / Адказаць
19.09.2009 / 00:10
Рэд. Дзякуй, паправілі.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру