18.09.2009 / 14:12

Расія адмяняе перапіс насельніцтва праз крызіс 9

Перапіс адкладзены на тры гады праз недахоп $320 мільёнаў

Расія збіралася праводзіць перапіс насельніцтва ў наступным годзе. Цяпер яго перанеслі на 2013 год.

Прычына банальная – крызіс.

Расіі не хапае $320 мільёнаў на правядзенне кампаніі.
З іх $290 мільёнаў трэба было выдаткаваць на заробак перапісчыкам. У большасці рэгіёнаў Расіі перапіс планавалася правесці з 14 па 25 кастрычніка 2010 года.

У Беларусі аналагічная кампанія пройдзе амаль што ў тыя ж дні – з 14 па 24 кастрычніка, – але 2009 года.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Янка / Адказаць
18.09.2009 / 15:03
Але, усе грошы пайшлі на паўкілометра дарогі пад масквой. Цьху, брыдкія барбары... Клятая краіна...
0
Сцяпан / Адказаць
18.09.2009 / 15:14
Хай Чавэсу яшчэ танкаў прададуць - "чаму б і не!у нас жа добрыя танкі!"
0
Мазэпа / Адказаць
18.09.2009 / 15:54
А ў нас хрэн адменяць, бо мы багацеўшыя за м...ёў, і ў нас крызы няма! Гы-гы!
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру