18.09.2009 / 15:34

Беларусаў чакаюць на будоўлі ў Сочы 1

Віцэ-прэм'ер Беларусі Віктар Бура дамовіўся пра ўдзел беларусаў у алімпійскім будаўніцтве ў Сочы

У час Міжнароднага інвестыцыйнага форума ў Сочы віцэ-прэм'ер Беларусі Віктар Бура сустрэўся з кіраўніцтвам расійскага «Алімпстроя». Галоўнай тэмай для абмеркавання стаў удзел дзяржаўных і прыватных беларускіх бізнэс-структур ў будаўніцтве ў Сочы. Расія зацікаўлена ў тым, каб у конкурсе прынялі ўдзел як мага больш кампаній. Ужо вырашана, што

з дапамогай краін СНД у Сочы будзе будавацца гасцінічны комплекс.

Прадстаўнікі беларускай дэлегацыі сустрэнуцца з кіраўніцтвам «Алімпстроя» яшчэ раз, каб удакладніць умовы супрацоўніцтва.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Dzjadulja / Адказаць
18.09.2009 / 16:29
Сочы -- мейсца найвялікшае афёры! :Кого готов расцеловать город Сочи? --> Дорога в светлое никуда http://www.sovsekretno.ru/magazines/article/2192 Тэкста тут шмат, і Маскальскаю (Расейскаю) моваю. Але -- варта прачытаць! Расея ўва ўсёй сваёй “прыгажосьці”...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру