18.09.2009 / 15:35

Мілінкевіч Янукевічу: «Далучайся!» 20

Лідэр «Руху за Свабоду» прапанаваў новаабранаму старшыні Партыі БНФ далучыцца да арганізацыі і правядзення Беларускага Еўрапейскага Форуму.

Лідэр «Руху за Свабоду» прапанаваў новаабранаму старшыні Партыі БНФ далучыцца да арганізацыі і правядзення Беларускага Еўрапейскага Форуму.

«У сувязі з гатоўнасьцю новаабранага кіраўніцтва Партыі БНФ найперш будаваць шырокую праэўрапейскую плятформу нацыянальна-дэмакратычных адраджэнскіх сілаў, зьвяртаюся з прапановай далучыцца да арганізацыі і правядзеньня Беларускага Эўрапейскага Форуму, а таксама накіраваць прадстаўніка Партыі БНФ у склад Арганізацыйнага камітэту Форуму.

Мэта Форуму – падтрымаць паварот Беларусі ў бок Эўрапейскага Зьвязу, зрабіць незваротнымі працэсы эўрапеізацыі Беларусі, мабілізаваць прыхільнікаў і аб’яднаць патэнцыял беларускіх праэўрапейскіх сілаў», – гаворыцца ў звароце Аляксандра Мілінкевіча да Аляксея Янукевіча.

Паводле by.milinkevich.org

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Несьвядомы Беларус / Адказаць
18.09.2009 / 19:19
Тое будзе вырашаць не Янукевіч, а сойм ПБНФ.
0
2 Несьвядомы Беларус / Адказаць
18.09.2009 / 19:43
За сколько продаваться?
0
Кот / Адказаць
18.09.2009 / 19:53
Куды? Да паходу на плошчу Перамогi кветкi ўскласьцi альбо да кармушачкi?
Паказаць усе каментары/ 20 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру