18.09.2009 / 16:08

Шалёны беларускі кот пакусаў немца 7

Здарэнне адбылася ў вёсцы Байкова на Лепельшчыне.

Чатырохгадовы хлопчык Томас М., які стала жыве ў Германіі, знаходзіўся на адпачынку ў бабулі і дзядулі. Хлопчык гуляў з бадзяжным катом, калі той і пакусаў яго. Лабараторныя даследванні пацвердзілі, што жывёла была хворая на шаленства. Пацярпелы хлопчык шпіталізаваны, ён павінен прайсці прафілактычны курс прышчэпак супраць шаленства.

Раённая ветэрынарная станцыя і цэнтр гігіены і эпідэміялогіі праводзяць мерапрыемствы па выяўленні людзей, якія кантактавалі з шалёным катом.

ВЖ, паводле Народныя навіны Віцебска

0
Slava / Адказаць
18.09.2009 / 16:27
Навiна моцная. Чакаем як у бабкi Агапкi знайшлi аскарыдау.
0
Neo / Адказаць
18.09.2009 / 18:29
Зря вы так, Слава. Вы хоть немного представляете себе, что такое бешенство???
0
Aleś Jurkaviec / Адказаць
18.09.2009 / 20:16
А ці дакладна вядома, што гэты бадзяжны кот - беларускі? Можа, ён аднекуль з дзікай Маскоўшчыны прыблукаў? Нюхам чую правакацыю. Прыблудны кот замаскаваўся пад "тутэйшага" і ўчыніў тэракт, каб нашаму збліжэнню з Эўропай перашкодзіць. А "НН" першая павялася, як вынікае з загалоўка. Ліе ваду на варожы млын. :)
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру