18.09.2009 / 17:35

Жыццё — рэч дэпрэсіўная

Прысуджаны да смерці амерыканскі вязень, чыё пакаранне было адкладзенае ў апошнюю хвіліну праз тэхнічныя прычыны, кажа, што пакутуе на «жахлівую псіхалагічную траўму» і просіць дадатковай адтэрміноўкі.

Просьбіт — 53-гадовы Рамэла Брума, якога суд штату Агаё вырак да пакарання смерцю за забойства і згвалтаванне дзяўчыны-падлетка. Заўчора Рамэла прывялі ў турэмны пакой для пакаранняў, навязалі да адмысловага крэсла, а турэмны лекар ужо занёс быў над ім шпрыц з забойчай атрутай, як знянацку высвятлілася, што вырачаны на смерць не мае годных для ўпырсквання яду венаў. Пасля колькігадзінных, марных высілкаў усё ж знайсці вену, губернатар штату Тэд Стрыклэнд заявіў, што «усе далейшыя спробы выканаць прысуд ў гэты дзень будуць нялюдскім учынкам, які не сумяшчальны з амерыканскай канстытуцыяй», а агайскія праўнікі пагадзіліся: пастанавілі адтэрмінаваць пакаранне.

У дадатак адвакатка вырачанага на смерць Адэль Шанк папрасіла ўлічваць прыгнечаны псіхалагічны і жалю годны фізічны стан яе апекаванца (у яго псіхічная прыгнечанасць і сінякі на руках) ды зрабіць палёгку, адтэрмінаваць пакаранне на больш працяглы тэрмін, на колькі тыдняў. Суд пагадзіўся, і такім парадкам забойца і гвалтаўнік прыдбаў два тыдні на гэтым свеце.

ЛК, паводле АР

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру