Беларускія анархісты правялі дэманстрацыю, пратэстуючы супраць ваенных гульняў Беларусі і Расеі. Пра гэта паведамляе анархісцкі сайт «Аўтаномнае дзеянне — Беларусь».

А 17.00, на другі дзень вучэнняў «Захад-2009», два дзясяткі анархістаў сабраліся на вуліцы Камуністычнай і рушылі ў бок Міністэрства абароны. Яны трымалі ў руках чырвона-чорныя сцягі і плакат «Народ галадае, ваенныя граюць. Вайна ўладам!»

Анархісты скандавалі: «Армія — рабства!», «Улада нараджае паразітаў!», «Дзяржава — вораг народу!», Чиновники — воры, политики — лжецы! За доллары копают могилу для страны!»

Ля Міністэрства абароны дэманстранты кінулі да будынку генеральнага штабу дымавую шашку і павесілі плакат на агароджу.

Дэманстрацыя доўжылася 5-7 хвілінаў.

Пра затрыманых і рэакцыю Міністэрства абароны не паведамляецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?