У нядзелю «Эвертан», супернік БАТЭ па Лізе Еўропы, разграміў у матчы англійскай прэм'ер-лігі «Блэкберн» – 3:0.

Дубль на рахунку Луі Саа (22-я і 58-я хвіліны), адзін гол забіў Джэзэф Ёба. Расійскі легіянер «Эвертана» Дзініяр Білялетдзінаў удзелу ў матчы не браў.

«Эвертан» цяпер мае 6 балаў і разам з «Уіганам» і «Фулхэмам» дзеліць 13-15-я месцы. У клуба дзве перамогі, тры паразы, баланс мячоў 7 -10.

Наступны матч у прэм’ер-лізе «ірыскі» правядуць з абсалютным сёлетнім аўтсайдэрам – «Портсмутам», які мае ў табліцы нуль балаў.

1 кастрычніка матч у Мінску БАТЭ - «Эвертан».

***

Афінскі АЕК згуляў унічыю у гасцях з «Пас-Янінай» – 1:1.

Лік на 15-й хвіліне адкрыў венгерскі форвард АЕКа Крыстыян Немет, але клуб з Яніны на 81-й хвіліне лік зраўняў.

Нагадаем, што ў чацвер, 20 верасня, «Эвертан» у матчы першага туру Лігі Еўропы разграміў АЕК – 4:0. Білялетдзінаў аддаў тры галявыя перадачы.

З АЕКам БАТЭ ў Мінску згуляе 22 кастрычніка, 5 лістапада – у Афінах.

***

«Бенфіка» перамагла ў гасцях «Лейрыю» - 2:1.

Перамога вывела клуб на чыстае другое месца. У суботу «Порту» прайграў лідэру чэмпіянату клубу «Брага» з лікам 1:0 і застаўся з 10 баламі. Цяпер у «Брагі» 15 балаў, у «Бенфікі» - 13.

Нагадаем, што ў чацвер БАТЭ прайграў у Лісабоне «Бенфіцы» – 0:2, а ў Мінску каманды згуляюць 2 снежня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?