З гэтай прычыны не адбылося спатканьне палітыка з маці, Яўгеніяй Дудко, і сястрой Аленай. У калёніі на вуліцы Кальварыйскай сваякам Казуліна ня кажуць, ці можа быць дазволена спатканьне на наступным тыдні.

«За чатыры месяцы, як быў арыштаваны мой сын, у мяне было зь ім толькі адно спатканьне. Сёньня я ехала на сустрэчу з сынам у такім добрым настроі. А вярнулася дамоў, як пасьля суду, быццам зноў пабітая», – распавяла «Свабодзе» маці экс-кандыдата на прэзыдэнта, Яўгенія Дудко, якой 29 ліпеня спаўняецца 74 гады.

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0