У лонданскім раёне Брыкстон створана спецыяльная валюта, брыкстонскі фунт. Па наміналу ён роўны аднаму брытанскаму фунту стэрлінгаў. На купюрах вартасцю адзін, пяць, дзесяць і дваццаць брыкстонскіх фунтаў змешчаны выявы вядомых людзей раёна.
Увядзенне новых грошай мела на мэце стымуляваць продаж прадукцыі, выпушчанай кампаніямі раёна.У якасці плацёжнага сродку брыкстонскі фунт прымаецца ў 80 фірмах гэтага лонданскага раёна.
Пры яго выкарыстанні пакупнікі атрымліваюць зніжкі.