Паводле інфармацыі «Ежедневника», урад рыхтуе некалькі нарматыўных актаў, каб павялічыць экспарт з дапамогай індывідуальных прадпрымальнікаў.

Праца будзе праводзіцца ў некалькіх кірунках.

Па-першае, прапануецца

ўстанавіць адзіны гандлёвы збор для індывідуальных прадпрымальнікаў,
якія займаюцца экспартам беларускіх тавараў. Пры гэтым плануецца вызваліць іх ад выплаты астатніх падаткаў.

Па-другое,

разглядаецца магчымасць спрашчэння разлікаў між прадпрымальнікамі і ўладальнікі тавару,
які ідзе на экспарт. Прыватнікі змогуць разлічвацца за наяўныя грошы.

Трэцяя прапанова -

вызваліць ІП-экспарцёраў ад залічэння заробленай пры экспарце валюты
на банкаўскія рахункі з далейшым продажам.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?