Купіць білет на аўтобусы прыгараднага і міжгародняга напрамку ў Мінску цяпер можна ва ўсіх інфакіёсках Беларусбанка.
Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў начальнік аддзела Мінскага аўтавакзала Юрый Мацукевіч.
Суразмоўцак нагадаў, што доследна‑прамысловая эксплуатацыя сістэмы продажу білетаў на прыгарадныя і міжгароднія аўтобусы ў плацежна‑даведачных тэрміналах Беларусбанка пачалася ў Мінску ў маі гэтага года. Тады купіць білет можна было ў шасці інфакіёсках Беларусбанка. Некаторы час спецыялісты ўважліва адсочвалі работу новай сістэмы продажу білетаў і ацэньвалі яе вартасці або недахопы, пасля чаго было прынята рашэнне аб распаўсюджванні такой практыкі на ўсе інфакіёскі Беларусбанка.
Скарыстацца паслугай могуць трымальнікі пластыкавых картак менавіта гэтага банка.
Дастаткова выбраць напрамак і пры наяўнасці свабодных месц на патрэбны рэйс набыць білет‑чэк, а грошы аўтаматычна спішуцца з банкаўскага рахунку.
Такі праект накіраваны ў першую чаргу на павышэнне якасці абслугоўвання насельніцтва і пашырэнне сеткі пунктаў продажу білетаў. Гэта дасць магчымасць павысіць даступнасць аказання паслуг жыхарам, асабліва са спальных раёнаў горада, паколькі інфакіёскі ёсць амаль ва ўсіх аддзяленнях Беларусбанка.