Як піша грузінская газета «Версія», у будынку Вярхоўнага суда Грузіі ўначы бадзяецца прывід. Пра гэта паведаміў адзін з супрацоўнікаў суда.

Паводле яго словаў, прывід заўважылі яшчэ некалькі супрацоўнікаў аховы. Справа настолькі сур’ёзная, што старшыня суда Катэ Кублашвілі правёў нараду з некалькімі супрацоўнікамі апарату і папрасіў зладзіць начное дзяжурства, каб высветліць, з чым маюць справу.

Актыўна вядуцца размовы, што гэта можа быць прывід былога міністра фінансаў Іузы Кабахідзэ, які быў арыштаваны 11 кастрычніка 1979 года паводле факту атрымання хабару. Яго прысудзілі да расстрэлу.

Паводле «Грузия Online»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0