Сонца чарговы раз перасячэ нябесны экватар i пяройдзе з паўночнага паўшар’я нябеснай сферы ў паўднёвае. У нас наступiць астранамiчная восень, а ў паўднёвым паўшар’i Зямлi — вясна.

Падчас раўнадзенства працягласць дня i ночы на ўсёй планеце аднолькавая i раўняецца 12 гадзiнам. Аднак з‑за рэфракцыi, якая як бы «прыўзнiмае» Сонца над гарызонтам, светлавы дзень усё ж доўжыцца крыху больш.

Усходнiя славяне лiчылi дзень асенняга раўнадзенства святам i адзначалi яго пiрагамi i гуляннямi. Японцы святкуюць Дзень восеньскага раўнадзенства з 1878 года. Штогод па ўсёй краiне праходзiць традыцыйны фестываль гарбузоў, з якiх японцы робяць скульптурныя кампазiцыi.

З пункту гледжання астралогii, 23 верасня Сонца перасячэ гарызантальную вось i пяройдзе з працавiтай Дзевы ў гарманiчныя Шалi. Дзень i ноч ураўнаважваюцца, як дзве чашы шаляў. Наступае перыяд раўнавагi i заспакаення. Чалавек «знаходзiць сваё месца», атрымлiвае магчымасць крыху перавесцi дых i атрымаць асалоду ад вынiкаў сваёй ранейшай дзейнасцi. Працоўны настрой панiжаецца.

Старажытныя германцы, яўрэi, грэкi i iндусы лiчылi, што ў дзень восеньскага раўнадзенства вяршыцца праведны суд, на якiм вызначаюцца лёсы сусвету. Астролагi сцвярджаюць, што гэта выдатны час для таго, каб кожнаму прааналiзаваць свае паводзiны за апошнiя паўгода i вызначаць далейшыя стратэгiчныя планы.

Звязда

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0