Штогод беларусы купляюць 26 мільёнаў латарэйных білетаў «Суперлато».
Пра гэта распавяла спецыяліст па сувязях з грамадскасцю «Нацыянальных спартовых латарэй» Вольга Корзік.
Кожны білет каштуе цяпер 4 тысячы рублёў. Атрымліваецца, што за год беларусы толькі на адну латарэю «Суперлато» трацяць 104 мільярды рублёў (больш за 37 мільёнаў даляраў).