ТАА «Трайпл» атрымала магчымасць пабудаваць жылы масіў ва ўтульным раёне Мінска, на вуліцы Старажоўскай, у абмен на згоду падарыць гораду новы крыты каток на праспекце Дзяржынскага.

Будаўніцтва коўзанкі, якая ўключае дзве лядовыя пляцоўкі, арэну з трыбунамі для гледачоў, поле для вучэбна‑трэніровачных заняткаў, зал фітнесу, трэнажорныя зал і іншыя памяшканні, павінна быць завершана ў 2011 годзе.

«… Праектаванне і будаўніцтва аб’екта ажыццяўляюцца … за кошт уласных сродкаў … з наступнай бязвыплатнай перадачай аб’екта і звязанай з ім маёмасці … ў камунальную ўласнасць г. Мінска не пазней чым праз тры месяцы пасля ўводу аб’екта (катка) у эксплуатацыю», — гаворыцца ва ўказе № 460 ад 17 верасня.

За падарунак гораду «Трайпл» атрымае не толькі права забудовы на вул. Старажоўскай, але і будзе вызвалены ад выплаты кампенсацыі кошту жылля, прызначанага пад знос ў месцы будучай забудовы.

«Рэкамендаваць Мінскаму гарадскому савету дэпутатаў вызваліць … «Трайпл» ад пералічэння ў бюджэт г. Мінска сумаў кампенсацый кошту жылых памяшканняў, размешчаных у жылых дамах, прызначаных пад знос у сувязі з прадастаўленнем яму зямельнага ўчастка для будаўніцтва жылога комплексу з убудаванымі адміністрацыйнымі і гандлёвымі памяшканнямі, гаражом‑стаянкай па вул. Старажоўскай, альбо бязвыплатнай перадачы ў камунальную ўласнасць г. Мінска жылых памяшканняў, прызначаных для перасялення грамадзян з жылых дамоў, якія падлягаюць зносу ў сувязі з прадастаўленнем зямельнага ўчастка для названай мэты», — гаворыцца ў дакуменце.

Указам таксама прапісаныя стандартныя ільготы, якія прадастаўляюцца інвестарам пры будаўніцтве жылых і камерцыйных памяшканняў у Мінску.

afn.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0