Першы віцэ‑прэм’ер Расіі Ігар Шувалаў заявіў, што яго краіна мае намер скончыць перамовы аб уступе ў Сусветную гандлёвую арганізацыю ў наступным годзе. Праўда, застаюцца нявырашаныя пытанні.

Падчас гутаркі з прадстаўніком ЗША па перамовах у рамках СГА Ронам Кіркам Шувалаў нагадаў: «Справа нялёгкая. Мы ўжо 16 гадоў гэтым займаемся».

Сёлета Расія выказала жаданне ўступіць у СГА не адна, а ў тройцы з Беларуссю і Казахстанам.

Гаворачы пра Беларусь, Шувалаў заўважыў: «Яны гатовыя мяняць заканадаўства і тарыфныя бар’еры. Яны гатовыя да кампрамісаў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?