22.09.2009 / 11:07

Кампанія «За — беларускую мову»: першая тысяча 61

«Малады Фронт» збірае подпісы пад петыцыяй з патрабаваннем забяспечыць фактычную роўнасць беларускай мовы з расейскай.

За тры дні актывісты Менскай і рэгіянальных філій незарэгістраванай арганізацыі «Малады Фронт» сабралі ля тысячы подпісаў пад зваротам да вышэйшых дзяржаўных органаў з патрабаваньнем забясьпечыць фактычную роўнасьць беларускай мовы з расейскай.

Подпісы былі сабраны маладафронтаўцамі Менска, Берасьця, Ліды, Наваградка, Жодзіна, Бабруйска й Салігорска.

Падчас кампаніі па беларусізацыі, што праводзіцца пад лёзунгам «За — беларускую мову!», плянуецца ахапіць некалькі дзясяткаў беларускіх гарадоў.

Удзельнічаюць у зборы подпісаў усе сябры «Маладога Фронту»‑ ад простага актывіста да кіраўніцтва арганізацыі.

«Мы паставілі перад сабою задачу сабраць як мінімум 50 000 подпісаў: мы ня толькі перакананыя ў тым, што мы здолеем іх сабраць за пяць месяцаў, але й не адмаўляем факт, што, магчыма, зьбярэм значна больш. Варта зазначыць, што штодзень да нашай кампаніі далучаюцца новыя гарады й мястэчкі», - гаворыцца ў звароце.

Падпісны аркуш можна спампаваць з сайту Маладога фронтуці ўзяць (падпісацца) на Ўправе БНФ (Машэрава, 8).

Кампанія «За — беларускую мову!» павінна завершыцца 21 лютага — у Міжнародны дзень роднай мовы.

0
Саянаў / Адказаць
22.09.2009 / 11:35
А як можна падпісацца пад патрабаваньнем забясьпечыць фактычную роўнасьць беларускай мовы з расейскай, знаходзячыся за мяжой? Ці існуе такая магчымасьць?
0
БР / Адказаць
22.09.2009 / 11:36
Как всегда ничего конкретного, непонятно, чего конкретно они хотят. Белорусский язык сейчас имеет совершенно равные права с русским. Видимо, руководители МФ просто решили хоть чем-то занять своих малолеток, если даже не удосужились сформулировать свои требования поконкретнее. Вот что в практическом плане означает "забясьпечыць фактычную роўнасьць беларускай мовы з расейскай"?
0
Галіна Арцёменка / Адказаць
22.09.2009 / 11:59
Кампанія "За - беларускую мову!" не павінна закончыцца ніколі. Беларуская мова - гэта мова не толькі беларусаў, гэта мова арыяў, гэта самая першая мова на зямлі. Гэта арыі стварылі мову і моўны слоўнік. На зямлі да падзення Вавілона існавала толькі адна мова (крын.: Біблія) - мова арыяў. Сучасная беларуская мова - гэта невялікая частка мовы арыяў. Нам няма патрэбы звужаць сваю мову: на літаратурную і мову дыялектаў. Наадварот, мова мясцовых дыялектаў і з'яўляецца той гістарычнай каштоўнасцю на якую і патрэбна звярнуць больш увагі. Наша мова згубіла вельмі шмат слоў. Акрамя таго, старажытнабеларуская мова ёсць прамаці славянскіх моваў. Плюс да гэтага, беларуская мова самая дасканалая ў свеце, што адбіваецца на развіцці дзіцячага мозга. Яшчэ кажуць. што беларуская мова вельмі меладычная і спяваць больш выйгрышны на беларускай мове. Яшчэ з беларускай мовы лягчэй вывучаць іншаземныя мовы, бо вельмі часта карані слоў супадаюць з каранямі слоў з другіх моў. Без усякіх сумненняў аснова рускай мовы утварылася з беларускай мовы, але з угра-фінскім выгаварам: ря, рё, рю. оло, оро і г.д. Беларуская мова - гэта велічайшая гістарычная каштоўнасць, якая дасталася нашчадкам арыяў ад сваіх продкаў. Толькі абсалютны крыцін можа адказацца ад такой мовы. Думаю, што беларусы да такой ступені крыцынізму не дайшлі, за выключэннем некаторых. Аб гэтым патрэбна расказваць людзям. Сёння ў ЮНЭСКА даюць грошы на навуковую працу па беларускай мове. Не упусціце свой шанс навукоўцы і асветнікі беларускай мовы. Жыве мова, жыве і нацыя.
Паказаць усе каментары/ 61 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру