21 верасня Ленінскім РУУС заведзеная крымінальная справа паводле арт.214 ч.1 КК у дачыненні 21‑гадовага беспрацоўнага, жыхара Мінска.
13 верасня каля свайго дома па вуліцы Малініна ён скраў скутэр «Сузукі», які належаў 37‑гадоваму мінчаніну. Уцякаючы з месца злачынства, малады чалавек патрапіў у ДТЗ. Скутэр у тэхнічна няспраўным стане перададзены ўласніку.
Артыкул 214 ч.1 прадугледжвае пакаранне тэрмінам пяць гадоў пазбаўлення волі.
0
0
0
0
0
0