Разумныя мужчыны больш сэксуальныя і прывабныя для жанчын, нават калі яны маюць не самы прыемны выгляд.

Да такой высновы прыйшлі амерыканскія псіхолагі з Універсітэта Нью‑Мексіка, якія выступілі з адпаведным дакладам на канферэнцыі Асацыяцыі вывучэння паводзінаў жывёл, што праходзіла ў Оксфардзкім універсітэце.

У сваёй працы яны даследавалі 400 ветэранаў В’етнамскай вайны, якія прайшлі тэст на інтэлект і здалі сперму на аналіз. Выявілася, што больш якасная і здаровая сперма была ў тых удзельнікаў эксперыменту, якія паказалі лепшыя вынікі IQ‑тэсту.

Асноўны дакладчык, прафесар Джэфры Мілер, выказаў здагадку, што ў разумным мужчыну жанчына, незалежна ад яго знешнасці, бачыць выдатнага сэксуальнага партнёра, які дазволіць ёй нарадзіць здаровае дзіця.

Гэта важна, бо для жанчыны асноўная біялагічная задача заключаецца менавіта ў нараджэнні дзяцей.

Акрамя таго, Мілер мяркуе, што з часам у чалавеку развіваюцца такія рысы, як уменне прыгожа і правільна гаварыць, высокі інтэлект, пачуццё гумару і самаадданасць менавіта таму, што яны з’яўляюцца прывабнымі для процілеглага полу. Прычым гэта сцверджанне справядліва не толькі з пункту гледжання жанчыны, якая разглядае канкрэтнага мужчыну для будучага сумеснага жыцця, але таксама і з пункту гледжання мужчыны, які вывучае жанчыну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?