Дзяржаўная мытная служба Украіны паведамляе пра затрыманага на мінулым тыдні супрацоўніка брэсцкага музея. Падчас дагляду цягніка «Сімферопаль-Мінск» жытомірскія мытнікі знайшлі ў беларуса амаль 900 сувеніраў з выявай Брэсцкай крэпасці. Прадметы не былі задэклараваныя. Быў складзены пратакол, а ўсю прадукцыю канфіскавалі. Агульны кошт тавару склаў 1 млн. 938 тыс. руб.

Ва ўсіх музеях Брэста абвяргаюць інфармацыю пра датычнасць іх супрацоўнікаў да гэтай справы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?