22.09.2009 / 14:01

Зямля, якая каштуе тысячы даляраў, раздаецца бясплатна 2

Раздача зямлі ў прыгарадах Мінска адкрывае юязмежныя магчымасці для злоўжыванняў.

Раздача зямлі ў прыгарадах Мінска адкрывае юязмежныя магчымасці для злоўжыванняў.

У артыкуле «Даром – не надо!» орган адміністрацыі прэзідэнта «СБ. Беларусь сегодня» загаварыла пра недапрацаванасць працэдуры выдачы зямлі пад будаўніцтва жылля.

З 1 траўня дзяржава дала магчымасць усім, хто стаіць у чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў, атрымаць частку калгасных земляў, каб будаваць там дамы. Насельніцтва адгукнулася на прапанову з энтузіязмам. Асаблівым попытам стала карыстаецца зямля ў прыгарадах Мінска. Яшчэ б!

Соткі за які дзясятак кіламетраў ад МКАД, якія маюць рынкавы кошт ад тысячы даляраў, аддаюцца бясплатна.

Апроч мінчукоў, у Мінскім раёне збіраюцца будавацца шмат жыхароў іншых абласцей. Рэч у тым, што заканадаўства дазваляе зарэгістравацца ў мінскім прыгарадзе і ў той жа дзень стаць у чаргу на паляпшэнне жыллёвых умоў. Як вынік,

за вясну толькі ў чаргу Бараўлянскага сельсавета дадалося 1,6 тысячы ахвотных будаваць жыллё.

Галоўная праблема, па меркаванні «СБ. Беларусь сегодня», у тым, што, атрымаўшы зямлю, новыя гаспадары не пачынаюць будавацца, а адразу ж выстаўляюць участкі на продаж. Магчымая і сітуацыя, калі яны пачынаюць патрабаваць, каб ім бясплатна правялі камунікацыі. У выніку бюджэт не толькі не атрымлівае грошы ад продажу зямлі, але і вымушаны выдаткоўваць дадатковыя сродкі.

0
klv / Адказаць
22.09.2009 / 14:35
Пачыталі ўважліва Аэліту Сульжыну і зрабілі вывад- няма іншага выйсця акрамя,як і далей гуляць у "Суперлато".
0
Anti-Vasia / Адказаць
22.09.2009 / 16:27
Як заужды, трызьненьні ад Саубелкі. Па-першае, на продаж выставіць гэтую зямлю нельга, бо яна перадаецца у бестэрміновае валоданьне, а не прыватызуецца (абяцаюць дазвол на прыватызацыю толькі праз год). Па указу самі ведаеце каго, прадаваць непрыватызаваную зямлю нельга, пакуль на ёй ня будзе пабудаваны дом (ці прынамсі будзе створаны абъект незавершанага будауніцтва). Зямлю пачалі даваць з трауня (фактычна, не выдаваць, а прымаць заявы на выдзяленьне кавалка зямлі, якія толькі часткова выконваюцца), так што нічога там пабудаваць ніхто не пасьпеу. Па-другое - "Магчымая і сітуацыя, калі яны пачынаюць патрабаваць, каб ім бясплатна правялі камунікацыі" - патрабаваць людзі могуць што заугодна. Быццам дзяржава кінулася адразу выконваць гэтыя нахабныя патрабаванні. І што - гэта прычына больш зямлі нікому не даваць?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру