Сёння міністр спорту і турызму Алег Качан правёў прэс-канферэнцыю, прымеркаваную да Міжнароднага дня турызму.

Міністр адзначыў тэндэнцыю росту колькасці замежных турыстаў, якія прыязджаюць у нашу краіну. І праца ў гэтым кірунку будзе працягнута. Алег Качан выказваецца за тое, каб здаваць спартовыя аб’екты ў арэнду замежным камандам. Як нашыя спартоўцы ездзяць на зборы ў іншыя краіны, так і да нас могуць прыязджаць замежнікі. Міністэрства спорту і турызму спадзяецца скарыстацца тым, што ў 2012 годзе ва Ўкраіне і Польшчы будзе праходзіць чэмпіянат Еўропы па футоле. Выказваецца надзея на тое, што шэраг еўрапейскіх каманд будзе выкарыстоўваць у якасці трэніровачных баз стадыёны памежных Гродна і Брэста.

Закранулі пытанне пра адмену беларускіх віз для грамадзян Еўрапейскага Саюза. «Мы былі ініцыятарамі гэтага, — адзначыў міністр. — Сёння прапрацавана пытанне аб памежнай зоне з Літвой. У залежнасці ад таго, як мы спрацуем на гэтай 50-кіламетровай зоне, тады ўжо будзем ініцыяваць наступныя крокі».

«Нашы спартоўцы сталі заклданікамі выпадку, — сказаў Алег Качан, каментуючы справу з Вадзімам Дзевятоўскім і Іванам Ціханам. — Калі два нашыя атлеты заваёўваюць два медалі, нас гатовы пасунуць. Вы ведаце, якая барацьба ідзе паміж камерсантамі пры прасоўванні свайго прадукту. Тое самае і ў спорце. Кожная краіна гатовая прасунуць свайго спартоўцу любымі спосабамі. Таму вырашылі, што ў гэтым відзе спорту мы заваёўваем шмат медалёў. Але для гэтага ёсць суд. Ён разбярэцца».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?