22.09.2009 / 16:21

Белсат: 23 — 27 верасня 1

Праграма тэлеперадачаў незалежнага спадарожнікавага тэлеканала.

23 верасня, серада

19:00 Аб’ектыў (агляд падзеяў дня)

19:05 Праект «Будучыня» (навукова‑папулярны тэлечасопіс канала «Нямецкая хваля»)

19:40 Невядомая Беларусь: «Днюка», дак. фільм, рэж. Андрэй Куціла, 2009 г., Беларусь

20:25 Рэпартэр (публіцыстычная праграма)

21:00 Аб’ектыў (галоўны выпуск)

21:20 Гісторыя пад знакам Пагоні: «Дзяржавы» (спазнаваўчая праграма)

21:30 «Кансультацыя ў ружовым садзе», серыял: 25 серыя

22:25 «Калыханка» ад Сашы і Сірожы (сатырычная праграма)

22:40 Аб’ектыў.

24 верасня, чацвер

19:00 Аб’ектыў (агляд падзеяў дня)

19:05 «Ранча Піковая Сямёрка», серыял: 19 серыя

19:35 YoLife! (моладзевая праграма)

19:55 На колах (аўтамабільны тэлечасопіс канала «Нямецкая хваля»)

20:20 Без рэтушы: «Афганец», дак. фільм, 2009 г.

20:40 Еўрапейскі Саюз без сакрэтаў, 14 серыя: «Ці патрэбная еўрапейская канстытуцыя?»

21:00 Аб’ектыў (галоўны выпуск)

21:20 Гісторыя пад знакам Пагоні: «Усяслаў Чарадзей» (спазнаваўчая праграма)

21:30 Блізкая гісторыя. Іншы погляд: «7 разоў Масква», дак. фільм, рэж. Пётр Стасік, 2009 г., Польшча

21:55 Асабісты капітал (эканамічная праграма)

22:10 Жаўтуха (сатырычная праграма)

22:40 Аб’ектыў.

25 верасня, пятніца

19:00 Аб’ектыў (агляд падзеяў дня)

19:05 «Дэтэрмінатар», серыял: 12 серыя

19:50 «Minsk‑Mixt—2008»: ч. 4: Канцэрт гурту «Svet Boogie Band»

20:05 Невядомая Беларусь: «Варганы», дак. фільм, рэж. Алег Дашкевіч, 2008 г., Беларусь

Беларуская правінцыя — гэта прырода, міфы і шчырыя, адкрытыя людзі. Шаша знікае. На адной з шыльдаў раптам усплывае надпіс: Варганы. Гэтая вёска месціцца побач з высокаю, парослаю лесам гарою, вяршыню якой можна пабачыць за некалькі дзесяткаў кіламетраў. З пракаветных часоў гару ахутвалі гістарычныя легенды і містычныя паданні. Пры ўездзе ў вёску зрок спыняецца на трох высокіх каменных крыжах. Казачнае спалучэнне гары і каменных крыжоў наводзіць на думку: тут могуць жыць асілкі. Яны і сапраўды тут жывуць. Аляксандру Каўбасічу 83 гады. За сваё доўгае жыццё ён пакутаваў на прымусовай працы пад немцамі, у сталінскім ГУЛАГу. Ён мае што расказаць.

20:35 Госць «Белсата»

21:00 Аб’ектыў (галоўны выпуск)

21:20 Гісторыя пад знакам Пагоні: «Багі» (спазнаваўчая праграма)

21:25 «Вулічныя гульні», маст. фільм, рэж. Кшыштаф Краўзэ, 1996 г., Польшча.

23:05 Аб’ектыў

26 верасня, субота

19:00 Аб’ектыў (агляд падзеяў дня)

19:05 Аўтастопам праз Еўропу, 3 серыя: Галандыя

19:25 «Старыя Кросны», рэпартаж, рэж. Юрый Выдронак, 2007 г.

19:35 Кухня (музычна‑публіцыстычная праграма)

20:00 Еўропа сёння (тэлечасопіс канала «Нямецкая хваля»)

20:25 Тыдзень з радыё «Свабода» (аналітычная праграма)

21:00 Аб’ектыў (галоўны выпуск)

21:15 Гісторыя пад знакам Пагоні: «Беларусы ў гусіцкіх войнах» (спазнаваўчая праграма)

21:25 Суботні сеанс: «Кароль падробак», камедыя, рэж. Гарк Сюй, 1998 г., ЗША. У ролях: Жан‑Клод ван Дам, Роб Шнайдэр.

Дзеянне фільма адбываецца ў Ганконгу ў момант яго далучэння да камуністычнага Кітая.

22:50 Аб’ектыў

27 верасня, нядзеля

19:00 Прэс‑экспрэс (агляд медыяў)

19:20 «Элі Макбіл», тэлесерыял: V сезон, 20 серыя

20:05 «Бульбаны», мультсерыял

20:10 Форум (ток‑шоу): «Смяротнае пакаранне: «за» і «супраць»«

21:00 Аб’ектыў (вынікі тыдня)

21:25 Акно ў Еўропу (інфармацыйная праграма)

21:50 Фільматэка майстроў: «Зламаныя кветкі», маст. фільм, рэж. Джым Джармуш, 2005 г., ЗША.

0
Малайцы! / Адказаць
22.09.2009 / 17:35
Вельмі простая, але карысная рэч! Дзякуй, НН, але хацелась бы каб, больш інфармацыі было аб праграмах.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру