ДТЗ адбылася на перасячэнні Кальварыйскай і Гусоўскага. Жанчына загінула на месцы.
Фота з месца здарэння. Onliner.by
Жанчына 1948 г.н. пераходзіла вуліцу Кальварыйскую на зялёнае святло. У гэты момант па Кальварыйскай з боку праспекта Пушкіна на чырвонае рухаўся легкавік «Опель-Аскона», які і збіў жанчыну, паведамляе Onliner.by. Пры гэтым аўто не спынілася і ўдарылася ў «Фольксваген-Пасат», у якім ехала сям’я. Жанчына ад удару адляцела амаль на 15 метраў. Яна памерла на месцы. Кіроўца і пасажыры пратараненага легкавіка жывыя, у выніку аварыі яны атрымалі траўмы.
35-гадовы Кіроўца «Опель-Аскона» быў нецвярозы, акрамя таго быў пазбаўлены пасведчання кіроўцы.