Праграма тэлеперадач незалежнага беларускага спадарожнікавага тэлеканала.

28 верасня, панядзелак

19:00 Аб’ектыў (агляд падзеяў дня)

19:05 «Элі Макбіл», тэлесерыял: V сезон, 20 серыя

19:50 На колах (аўтамабільны тэлечасопіс каналу «Нямецкая хваля»)

20:20 Госць «Белсату»

20:40 Хто ёсць кім: Алесь Сураў — непакорны мастак

Алесь паказвае на сцяне здымак барадатага чалавека ў камуфляжы з эмблемамі Чачэніі. Трэба ўважліва прыгледзецца, каб разабраць, гэта ён сам — мастак, дызайнер, ілюстратар і вастраслоў. Фатаграфія дэманструе здольнасць гэтага творчага чалавека да пераўвасаблення, да ігры. Нездарма ён не адзін год аддаў Гродзенскаму тэатру лялек, дзе працаваў галоўным дызайнерам і адкуль яго звольнілі. Гісторыя выгнання магла б стаць сцэнаром палітычнага трылеру. Тэатр, у рэпертуары якога былі пераважна дзіцячыя спектаклі, аказаўся ў міліцэйскай аблозе. У будынак уварвалася аператыўная група і пачала абшукваць памяшканне за памяшканнем. Аказалася, аператыўнікі шукалі кнігу.

У 1990‑я Алесь Сураў апублікаваў у незалежных гарадзенскіх і сталічных выданнях некалькі дзясяткаў карыкатураў. Любімым аб’ектам жартаў быў кіраўнік дзяржавы. Сураў сабраў малюнкі ды выдаў іх асобнаю брашураю.

21:00 Аб’ектыў (галоўны выпуск)

21:20 Гісторыя пад знакам Пагоні: «Крэўская унія» (спазнаваўчая праграма)

21:30 «Зламаныя кветкі», маст. фільм, рэж. Джым Джармуш, 2005 г., ЗША.

23:10 Аб’ектыў

29 верасня, аўторак

19:00 Аб’ектыў (агляд падзеяў дня)

19:05 МакраФон: З архіву «Jazz Jamboree»: «Chris Hinze Combination»

19:30 «89 міліметраў ад Еўропы», рэпартаж, рэж. Марцэль Лазіньскі, 1993 г., Польшча

19:40 Тыдзень з радыё «Свабода» (аналітычная праграма)

20:10 Акно ў Еўропу (інфармацыйная праграма)

20:40 Сальда (эканамічная праграма)

21:00 Аб’ектыў (галоўны выпуск)

21:20 Гісторыя пад знакам Пагоні: «Курганы« (спазнаваўчая праграма)

21:30 Рэпарцёр (публіцыстычная праграма)

22:00 Аўтастопам праз Еўропу, 3 серыя: Нідэрланды

22:20 Прэс‑экспрэс (агляд медыяў)

22:40 Аб’ектыў

30 верасня, серада

19:00 Аб’ектыў (агляд падзеяў дня)

19:05 Праект «Будучыня» (навукова‑папулярны тэлечасопіс каналу «Нямецкая хваля»)

19:30 «Песні колераў восені», рэпартаж, 2008 г., Польшча

19:50 Форум (ток‑шоу): «Смяротнае пакаранне: «за» і «супраць»

20:35 «Памагатыя смерці», дак. фільм, рэж Аляксандр Ступнікаў, 2009 г., Беларусь

У часе ІІ сусветнае вайны ў войсках SS служылі добраахвотнікамі прадстаўнікі шмат якіх нацыянальнасцяў, у тым ліку нарвежцы, датчане, галандцы, бельгійцы, украінцы. У латвійскіх легіёнах SS было агулам да 80 тыс. жаўнераў. Фільм расказвае пра іхныя злачынствы на беларуска‑латвійскім памежжы.

21:00 Аб’ектыў (галоўны выпуск)

21:20 Гісторыя пад знакам Пагоні: «Вітаўт« (спазнаваўчая праграма)

21:30 «Кансультацыя ў ружовым садзе», серыял: 26 серыя

22:25 «Калыханка» ад Сашы і Сірожы

22:40 Аб’ектыў

1 кастрычніка, чацвер

19:00 Аб’ектыў (агляд падзеяў дня)

19:05 «Ранча Піковая Сямёрка», серыял: 20 серыя

19:35 Кухня (музычна‑публіцыстычная праграма)

20:00 На колах (аўтамабільны тэлечасопіс каналу «Нямецкая хваля»)

20:25 «Адэскія матывы», дак. фільм, рэж. Дзмітрый Хавін, 2008 г., Украіна

Аўтар паказвае малюнак сучаснай Адэсы: як ладзяць між сабою адэсіты, вядомыя сваім пачуццём гумару. Разам з аўтарам мы заглянем у самыя цікавыя куткі Адэсы, агледзім старыя вуліцы і бульвары, задумаемся над адвечным пытаннем гэтага незвычайнага гораду.

21:00 Аб’ектыў (галоўны выпуск)

21:20 Гісторыя пад знакам Пагоні: «Еўфрасіння Полацкая« (спазнаваўчая праграма)

21:30 Невядомая Беларусь: «Варганы», дак. фільм, рэж. Алег Дашкевіч, 2008 г., Беларусь

Беларуская правінцыя — гэта прырода, міфы і шчырыя, адкрытыя людзі. Шаша знікае. На адной з шыльдаў раптам усплывае надпіс: Варганы. Гэтая вёска месціцца побач з высокаю, парослаю лесам гарою, вяршыню якой можна пабачыць за некалькі дзесяткаў кіламетраў. З пракаветных часоў гару ахутвалі гістарычныя легенды і містычныя паданні. Пры ўездзе ў вёску зрок спыняецца на трох высокіх каменных крыжах. Казачнае спалучэнне гары і каменных крыжоў наводзіць на думку: тут могуць жыць асілкі. Яны і сапраўды тут жывуць. Аляксандру Каўбасічу 83 гады. За сваё доўгае жыццё ён пакутаваў на прымусовай працы пад немцамі, у сталінскім ГУЛАГу. Ён мае што расказаць.

22:05 Сальда (эканамічная праграма)

22:25 «Калыханка» ад Сашы і Сірожы

22:40 Аб’ектыў

2 кастрычніка, пятніца

19:00 Аб’ектыў (агляд падзеяў дня)

19:05 «Аблавушак», мультсерыял

Экранізацыя дзіцячых кніг Чэслава Янчарскага аб прыгодах мядзведзіка Аблавушка і яго сяброў: Парсючка, Труса, Зайца і сабачкі Кручк. Гэтыя гісторыі не толькі забаўляюць малых гледачоў, але і вучаць іх добрым паводзінам, сяброўству, цярпімасці і справядлівасці — усяму, што будзе важным у іхным жыцці… Гэтым разам — прыгоды Аблавушка ды хітрай вароны.

19:20 «Дэтэрмінатар», серыял: 13 серыя

20:05 Блізкая гісторыя: іншы погляд: «Загуж — апошні прыпынак», дак. фільм, рэж. Юлія Ісхакава, 2009 г., Польшча—Расія

Загуж — апошняя чыгуначная станцыя, далей — горы і сярод іх — некалькі аўтамабільных дарог. Рэжысёр стварае сімпатычны, настраёвы партрэт правінцыйнай Польшчы, людзі якой натуральна працягваюць адвечную хаду жыцця, арганічна ўпісваючыся ў прыроду, архітэктуру, нават у гукі прыкарпацкага мястэчка.

20:35 Госць «Белсату»

21:00 Аб’ектыў (галоўны выпуск)

21:20 Гісторыя пад знакам Пагоні: «Хрысціянства« (спазнаваўчая праграма)

21:25 «Зямля абяцаная», маст. фільм, рэж. Анджэй Вайда, 1974 г., Польшча

00:05 Аб’ектыў

3 кастрычніка, субота

19:00 Аб’ектыў (агляд падзеяў дня)

19:10 «Аблавушак», мультсерыял

19:20 Аўтастопам праз Еўропу, 4 серыя: Бельгія

19:40 YoLife! (моладзевая праграма)

20:00 Еўропа сёння (тэлечасопіс каналу «Нямецкая хваля»)

20:25 Тыдзень з радыё «Свабода» (аналітычная праграма)

21:00 Аб’ектыў (галоўны выпуск)

21:10 Гісторыя пад знакам Пагоні: «Беларусы ў гусіцкіх войнах» (спазнаваўчая праграма)

Пасля перамогі ў Грунвальдскай бітве пачаўся самы спрыяльны перыяд у гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. Мяжы яго сягалі ад Чорнага да Балтыйскага мора. На працягу пэўнага часу пад пратэктаратам літвінаў апынуліся таксама і чэхі…

21:20 Суботні сеанс: «Татальны кантроль», маст. фільм, рэж. Рафал Зеліньскі, 1991 г., ЗША.

Крымінальная драма. Сябры Нік і Фрэнк працуюць у фірме «Піянер», якая выкрывае махлярствы са страхавымі полісамі. Неўзабаве Нік гіне ў аўтакатастрофе. Фрэнк, упэўнены, што яе інсцэнавалі, пачынае ўласнае следства. Яму дапамагае новы партнёр — Джул…

22:50 Аб’ектыў

4 кастрычніка, нядзеля

19:00 Прэс‑экспрэс (агляд медыяў)

19:20 «Аблавушак», мультсерыял

19:30 «Элі Макбіл», тэлесерыял: V сезон, 21 серыя

20:15 Форум (ток‑шоу): «Беларуская пенітэнцыйная сістэма»

Віктор Гюго сказаў: дзе адчыняюцца бібліятэкі, там зачыняюцца турмы. Бібліятэку ў Беларусі пабудавалі, але вязніц засталося столькі ж. Што адбываецца за іх мурамі? Колькі там бязвінных людзей? Якія правілы дзеюць у беларускай пенітэнцыйнай сістэме? Чаму так лёгка трапіць у Беларусі за краты?

21:00 Аб’ектыў (вынікі тыдня)

21:25 Акно ў Еўропу (інфармацыйная праграма)

21:50 Фільматэка майстроў: «Ноч без месяца», маст. фільм, рэж. Артан Мінаролы, 2004 г., Албанія—Францыя.

У цягніку дзяўчына Рудына сустракае хлопца Джэрджы, і на адной са станцыяў яны выпадкова адстаюць ад цягніка, у якім застаўся нямоглы Рудынін дзядуля. Джэрджы абяцае, што дзядулю яны знойдуць. Гэтак пачынаецца іхная вандроўка па краіне. Яны сустракаюць розных людзей, перажываюць небяспечныя сітуацыі і ўрэшце трапляюць на ўзбярэжжа, дзе сустракаюць дзядулю. Але прыгоды, сярод якіх знаходзіцца месца і каханню, і кантрабандзе, і супрацьстаянню камуністычным уладам Албаніі, — працягваюцца…

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0