У аўторак, 22 верасня, у Ніжнім Ноўгарадзе падапечныя Глена Хэнлана выйгралі ў «Тарпеда» – 3:5 (1:2, 1:1, 1:2).

У беларускага клуба шайбы закінулі Аляксандр Кулакоў, Друвал Уэскат, Ханес Хювенен, Андрэй Стась, Джэф Плат.

Мінчане цяпер маюць восем балаў у пяці матчах і дзеляць 3-5 месцы разам з чэхаўскім «Віцязям» і яраслаўскім «Лакаматывам» у Заходняй канферэнцыі.

Нагадаем, што «Дынама» стартавала з паразы з Санкт-Пецярбургу ад СКА з лікам 0:2, затым у Мінску выйграла па булітах у «Салавата Юлаева» (3:2), у асноўны час у «Авангарда» (2:1) ды прайграла астанінскаму «Барысу» (1:2).

Наступны матч мінскі клуб правядзе ў Маскве супраць ЦСКА 24 верасня (чацвер), а ў суботу ў Чэхаве супраць «Віцязя».

Затым «Дынама» правядзе тры матчы дома. 30 верасня (серада) супраць «Атланта», 2 кастрычніка – супраць СКА, 4 кастрычніка – з «Северсталлю».

Матчы ў Мінску праходзяць у Палацы спорту.

На просьбу нашага чытача Саянава паведамляем

Згодна з рэгламентам з клубам «Дынама» Рыга мінскае «Дынама» згуляе чатыры матчы: два ў Мінску, два ў Рызе.

У Рызе – 13 снежня і 1 лютага. У Мінску – 1 лістапада і 22 снежня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?