«Міністэрства гандлю Беларусі падрыхтавала нарматыўны акт пра ўпарадкаваньне гандлю ў сеціве, - паведаміла на прэсавай канфэрэнцыі ў чацьвер начальніца ўправы арганізацыі гандлю і паслугаў міністэрства гандлю Беларусі Людміла Петракоўская.

«Пастанова найперш закранае пытаньне абароны правоў спажыўцоў. Рыхтуецца сыстэма мераў для таго, каб ня даць пакрыўдзіць спажыўца. – заявіла яна. – Праект разглядае пытаньне легалізацыі ды ідэнтыфікацыі інтэрнэт-крамаў», - дадала Л.Петракоўская. Яна ўдакладніла, што сёньня інтэрнэт-крамы мусяць мець ліцэнзію на раздробавы гандаль.

Па словах начальніцы ўправы, у інтэрнэт-крамах забаронена прадаваць складаную побытавую тэхніку. «Яе можна выстаўляць на інтэрнэт-вітрыне, але пакупнік мусіць прыйсьці ў краму, праверыць спраўнасьць тэхнікі і толькі потым яе купіць», - дадала яна.

Паводле інфармацыі Л.Петракоўскай, цяпер у Беларусі дзейнічае каля 400 інтэрнэт-крамаў.

BelSwissBank

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0