Гэты завод — адзін з найбуйнейшых прадпрыемстваў машынабудаўнічага комплексу Беларусі, адзін з вядучых вытворцаў падшыпнікаў як у Беларусі, так і ў краінах СНД. Мінскі падшыпнікавы завод заснаваны ў 1948 годзе, а ў снежні 1999 года акцыяніраваны. У структуру прадпрыемства ўваходзіць 9 цэхаў асноўнай вытворчасці і 7 дапаможных. На балансе завода знаходзіцца 2 падсобныя сельскія гаспадаркі, ёсць 2 аздараўленчыя лагеры, 6 інтэрнатаў, спартыўны клуб.

Падшыпнікі, што выпускаюцца на прадпрыемстве, выкарыстоўваюцца практычна ва ўсіх галінах прамысловасці: пры вытворчасці металургічнага і горназдабыўнога абсталявання, у дрэваапрацоўчай і цэлюлозна‑папяровай вытворчасці, аўтатрактарным і сельскагаспадарчым машынабудаванні, нафтаздабыўным і паліўна‑энергетычным комплексе, вытворчасці электрарухавікоў і бытавой тэхнікі.

Пасля распаду СССР прадпрыемства пашырыла гаму вырабляемых падшыпнікаў са 150 тыпаразмераў да 800. Амаль 65 працэнтаў прадукцыі, што вырабляецца, пастаўляецца на экспарт. Акрамя таго, значная частка прадукцыі для ўнутранага рынку далей таксама пастаўляецца на экспарт у складзе тэхнікі МАЗа, МТЗ, БелАЗа, Гомсельмаша, Амкадора і іншых прадпрыемстваў. У сувязі з гэтым ваганні попыту на замежных рынках непасрэдна ўплываюць на аб’ёмы вытворчасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?