Праект Беларускай суднаходнай кампаніі (БСК) па стварэнні беларускага гандлёвага флота спыніўся праз адсутнасць $6 млн.
У такую суму ацэньваецца перадаплата 10% кошта судна, якую мусіць аплаціць БСК. Асноўную частку рэсурсаў беларусам гатовая выдзеліць расійская лізінгавая кампанія «ВТБ-Лізінг», але пры катэгарычнай умове, што беларусы самі заплацяць астатнія 10%. Гэта каля $6 млн, якія ўзяць няма адкуль.
Беларускія банкі пакуль не збіраюцца дапамагаць БСК, таму перамоўны працэс спынены.