МЗС Расіі назваў рэзалюцыю Сойма Польшчы наконт падзеяў 17 верасня 1939 года тэндэнцыйнай і выказаў з гэтай нагоды шкадаванне.

Учора польскі парламент прыняў рэзалюцыю з асуджэннем уварвання Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь і Заходнюю Ўкраіну, якія ў 1939 г. уваходзілі ў склад польскай дзяржавы.

МЗС Расеі заявіў, што Польшча «палітызуе» падзеі 1939 году.

«Ухваленая Соймам Польшчы рэзалюцыя наносіць сур’ёзны ўрон намаганням па развіцці нармальных добрасуседскіх адносін паміж нашымі краінамі»,‑‑ заявілі ў МЗС Расеі.

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0