Цэнтр абароны правоў спажыўцоў Латвіі атрымаў прэтэнзіі ад Бельгіі, Даніі, Нарвегіі і Эстоніі наконт таго, як авіякампанія airBaltic адлюстроўвае цэны на свае паслугі.

Для прадухілення распаўсюду звестак, якія ўводзяць у зман, зроблена ўсё магчымае. Абгрунтаванасць прэтэнзій Цэнтра да AirBaltic прызнаў і суд. Тым не менш airBaltic не адмовілася ад сумнеўнай практыкі. У сувязі з гэтым на кампанію рэгулярна накладаецца штраф, агульная сума якога дасягнула амаль 21 тыс. еўра.

Як вядома, на сайце airBaltic дзейнічае аўтаматычная сістэма «птушачак».

У выніку разам з білетам людзі супраць свае волі плацяць за дадатковыя паслугі, напрыклад, гарантыю на выпадак змены даты ці часу палёту. У сувязі з гэтым прэтэнзіі да airBaltic выказала таксама Еўракамісія.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?