25.09.2009 / 11:02

Венесуэльскі тэатр упершыню выступіць у Беларусі 2

Венесуэльскі тэатр 25 кастрычніка ўпершыню выступіць у Беларусі. Пра гэта паведаміў 24 верасня на прэс‑канферэнцыі дырэктар Лацінаамерыканскага культурнага цэнтра імя Сімона Балівара Херарда Эстрада.

Ён адзначыў, што венесуэльскія артысты плануюць прыняць удзел у міжнародным тэатральным фестывалі «Панарама», які пройдзе ў Мінску. Паводле слоў Херарда Эстрады, асенняя праграма работы Лацінаамерыканскага цэнтра насычана цікавымі мерапрыемствамі. У прыватнасці, з 1 кастрычніка пачнуцца штотыднёвыя паказы венесуэльскага кіно. Пачнуць працаваць курсы па вывучэнню іспанскай мовы, а аматары лацінаамерыканскіх танцаў змогуць спасцігаць іх азы.

БЕЛТА

0
Валодзя / Адказаць
25.09.2009 / 11:43
Чаму ўпершыню? На "Белай вежы" шмат разоў выступалі венесуэльцы.
0
Ида Грезь / Адказаць
25.09.2009 / 13:26
действительно, Тумбарранчо театр из Каракаса приезжал к нам на \"Белую Вежу\" и в прошлом, и в этом году. отличные спектакли играли, кстати
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру