На актывістаў Баранавіцкага «Маладога фронту» склалі пратаколы за графіці.
Днямі ў Баранавічах міліцыянты затрымалі 2-х сябраў мясцовай філіі «Маладога Фронту» Ахрыменка Максіма й Першыка Андруся за нанясеньне графіці.
Надпісы «Не — карупцыі!» зьявіліся на сьцяне Баранавіцкага завода станкапрыладаў.
Адміністрацыйныя суды над маладафронтаўцамі мусяць адбыцца цягам месяца.