25.09.2009 / 12:45

Ці рэальная дэвальвацыя беларускага рубля? Відэа 7

Эксперт тэлепраграмы «Асабісты капітал» эканаміст Серж Наўродскі ацэньвае рызыку дэвальвацыі беларускай валюты да канца года.

Эксперт праграмы «Асабісты капітал» Белсата эканаміст Серж Наўродскі ацэньвае рызыку дэвальвацыі беларускай валюты да канца года. У чым варта трымаць зберажэнні ў рублёвых актывах: на дэпазітах ці ў беларускіх аблігацыях?

У віртуальным інвестыцыйным пакеце, які стварае праграма, рублёвыя актывы займаюць 45% (больш за 47 мільёнаў рублёў) і гэта рызыкоўна, калі чакаць, што беларускі рубель можа рэзка патаннець. Пакуль жа актывы у беларускіх рублях паказваюць найменьшы рост з усіх складнікаў пакета.

За два апошнія тыдні пакет дадаў у вартасці 1700 тысяч рублёў. Найболей зарабіла золата — 3,6%. Яно падаражэла паусюль на сусветным рынку. Наяўныя расійскія рублі прынеслі 1,3% даходу. А дэпазіт и аблігацыі у нацыянальнай валюце толькі разам зарабілі 1,5%.

Ці варта пазбаўляцца беларускіх рублёў? У якой валюце лепей трымаць зберажэнні на доўгую і кароткую перспектыву? Свае парады дае таксама кіраўнік Беларускага саюза прадпрымальнікаў Аляксандр Калінін.

Глядзіце відэа:

А што вы думаеце на гэты конт? Пішыце ў каментарах! Аўтары праграмы абяцаюць адказаць на ўсе водгукі і разгледзець усе прапановы. А па гэтай спасылцы можна наведаць форум праграмы.

0
Капітал / Адказаць
25.09.2009 / 13:49
выснова такая - усе глядзім на паказчык ВВП. Калі раптам статыстыка фіксуе падзенне у 5% і болей - значыцца хутка паўторыцца сітуацыя пачатку гэтага года. Але фокус у тым, што беларуская статыстыка сама мае лічбы па ВВП прыкладна праз 4 месяцы. Тобок цяпер, напрыклад, яны і другога кварталу лічбаў ня маюць. Так што мусім усе спадзявацца на інтуіцыю.
0
Свой / Адказаць
25.09.2009 / 14:27
Капіталу Ну дык пакуль яны самі лічбаў ведаць ня будуць, і дэвальваваць ім няма чаго. Усё слушна ў відэа сказана.
0
Юля з Наваградку / Адказаць
25.09.2009 / 15:06
Спадарства! А прадайце расейскія рублі, ды купіце лепей даляраў!
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру