Увечары чацвярга, каля 23‑й, чатыры актывісты БХД правялі акцыю, што паслужыла адказам на мерапрыемства БРСМ, праведзенае каля помніка Ф.Дзяржынскаму ўдзень пад дэвізам «Ты запісаўся дабравольцам?».

Яно было прымеркавана да 89‑ці годдзя Камсамолу.

Да помніка заснавальніку НКВД быў ускладзены нацыянальны сцяг з запаленымі свечкамі. Адзін з удзельнікаў акцыі, Дзяніс Кобрусеў, распавёў «НН», што так актывісты БХД выказалі сваё іранічнае стаўленне да закліку БРСМ. Актывіст БХД таксама адзначыў, што лічыць «пакланенне помнікам савецкіх дзеячоў злачынствам». Акцыя выклікала цікавасць з боку выпадковых мінакоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?