Для беларускіх заўзятараў, якія жадаюць наведаць матч адборачнага раўнду Чэмпіянату свету па футболе Англія — Беларусь, Футбольная асацыяцыя Англіі выдзеліла месцы ў 116‑м сектары стадыёна «Уэмблі». Кошт білета складае 253 тыс. рублёў (каля 57 фунтаў), паведамляе сайт Беларускай федэрацыі футбола.

Заяўкі на набыццё білетаў можна скіроўваць на [email protected] ці [email protected].

Аплата прымаецца да 30 верасня.

Але сюды не ўлічаны пералёт (ці пераезд) да Брытаніі, грошы за візу.

Кампанія «Юнімір», створаная пры БФФ, прапануе выезд у Брытанію з вылетам з Мінска і пражываннем у трохзоркавым гатэлі ў цэнтры брытанскай сталіцы за 670 еўра.

Выезд з Варшавы (і пражыванне ў хостэлі) — куды танней.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0