31‑гадовая жыхарка Рэчыцы ўпала з восьмага паверху і засталася жывая, трапіўшы на балкон да суседзяў.

Як паведамілі БелаПАН у гомельскім абласным упраўленні МНС, 23 верасня жанчына ўпала са свайго балкона, размешчанага на восьмым паверсе. Пры гэтым яна ўпала на балкон сёмага паверху, разбіўшы яго шкленне. З парэзамі рук, ног і жывата жанчына была перададзена медыкам. Траўмаў, небяспечных для жыцця, пры падзенні яна не атрымала.

Як высветлілася, жанчына з сяброўкай выходзіла на свой балкон пакурыць. Нахіліўшыся наперад, яна страціла раўнавагу і перакулілася праз парэнчы. У МНС не могуць патлумачыць, як жанчына магла патрапіць на балкон і чаму яна не ўпала на зямлю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?