Пажар у двухкватэрным жылым доме па вуліцы Чэхава адбыўся вечарам 24 верасня.

Да моманту прыбыцця першых ратавальнікаў з падраздзялення, якое размяшчаецца за два кіламетры ад месца здарэння, у кватэры, дзе быў пажар, узарваўся газавы балон, дах будынка быў поўнасцю ахоплены агнём, а ў доме было моцнае задымленне.

Звяном газадымаахоўнай службы ў адным з пакояў быў знойдзены хлопчык. Ён ляжаў на канапе без прытомнасці.

Дзіця даставілі ў ганцавіцкую цэнтральную раённую бальніцу, дзе яно памерла, не апрытомнеўшы. Папярэдняя прычына смерці — атручэнне прадуктамі гарэння.

На момант пажару хлопчык быў у доме адзін. Бацька дзіцяці паклаў яго спаць, уключыў газавую пліту і паставіў гатавацца ежу, а сам пайшоў сустракаць жонку.

Папярэдняя прычына пажару — парушэнне правілаў эксплуатацыі газавых устройстваў і агрэгатаў. Агнём знішчаны дах дома і веранды, пашкоджана перакрыцце.

У Брэсцкай вобласці сёлета гэта першая гібель дзіцяці ў выніку пажару.

Ларыса Шыганава, БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0