Згарэў будынак 1912 году, каштоўны помнік драўлянай архітэктуры. Гэта не першая ахвяра ўнікальнай забудовы гораду.

 Фота prosto-free.livejournal.com

Фота prosto-free.livejournal.com

24 верасня ў Гродне на вуліцы 17 верасня ў жылым 10-кватэрным доме адбыўся пажар. У выніку ўзгарання выбухнуў балон з газам. Паколькі ў доме заставалася каля дзесятка цэлых балонаў, міліцыя ачапіла тэрыторыю. На яго ліквідацыю выклікалі нават «невыязную» часць «Азоту». На шчасце, ніхто з жыхароў дому не пацярпеў. У агні згарэў сабака, паведамляе Блог Гродно s13.

Пажар прыцягнуў увагу незалежнай грамадскасці. Здарэнне адбылася ў забудаваным пераважна драўлянымі дамкамі раёне «Новы свет». За гэты раён не першы год змагаюцца з уладамі неабыякавыя гродзенцы. Дом, які згарэў 24 верасня, меркавалі знесці, як і шэраг іншых. Улады плануюць забудаваць гэты раён сучаснымі дамамі. Гэты факт нараджае ў незалежніцкім асяродку думкі пра невыпадковасць пажару.

«Адной з першых ахвяраў «Новага свету» стаў дом 2/1 па вул. 17 верасня (1928 г.) ў стылі канструктывізму — былая крама «Гарачы хлеб», — кажа гродзенскі гісторык Андрэй Вашкевіч. Між іншым, згарэлы будынак быў збудаваны ў 1912 годзе, ён уяўляе сабой каштоўны помнік драўлянай архітэктуры. Вось што пра яго пісаў у сваіх успамінах аб канцы 1930-х гг. ураджэнец Гродна польскі генерал, лётчык-выпрабавальнік Здзіслаў Цыпельт: «Тут жа па прыступках, якія вялі ў паўсутарэнні, трапляў у пякарню, у якой пяклі вельмі смачны хлеб на лісцях хрэну. Аднак за булкамі з макам у форме трохкутніка ішлі да пякарні ў доме Люббэга на 11 лістапада, альбо да пякарні Каплана з другога боку Дроўнага рынку. У Каплана былі найлепшыя кайзеркі, так званыя здобныя. Ніякія сучасныя вырабы варшаўскіх пякарняў не параўнаць з тым гродзенскім хлебам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?