Тэма чарговага ток-шоў «Форум» на тэлеканале «Белсат» — пакаранне смерцю. У анонсе перадачы — інтэрв’ю палкоўніка Алега Алкаева, які шэсць гадоў быў начальнікам Мінскага следчага ізалятара №1, знакамітай «Валадаркі». Ён узначальваў каманду, якая выконвала смяротныя прысуды. За гэты час, па яго словах, былі расстраляныя 134 чалавекі. Тое, што вы пачуеце ў гэтым відэа, не для слабых нерваў:

Вока за вока, зуб за зуб — дзікасць, перажытак першабытных часоў? Мы цывілізаваныя людзі, у нас гуманнае грамадства, мы не можам так жыць, бо гэта супярэчыць сучаснай этыцы і законам! Але што рабіць з тымі, хто замахнуўся на безабаронную асобу? Дараваць яму жыццё ці забраць? Гэтае пытанне мае не толькі прававы, але і маральна-этычны аспект. Праблема датычыць кожнага з нас, бо сёння ў нашай краіне ўсё яшчэ існуе смяротнае пакаранне. Ток-шоў «Форум» на тэлеканале «Белсат» — у нядзелю ў 20.10.

АБ, паводле інфармацыі тэлеканала «Белсат»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0