Галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Беларусі Бернд Штанге назваў спіс гульцоў, якія выклікаюцца для падрыхтоўкі да адборачных матчаў супраць зборных Казахстана (10 кастрычніка, Брэст) і Англіі (14 кастрычніка, Лондан).

Варатары: Юрый Жаўноў, Антон Амельчанка (абодва – ФК «Масква»), Павел Часноўскі («Вентспілс», Латвія).

Абаронцы: Ігар Шытаў, Сяргей Сасноўскі, Максім Бардачоў, Аляксандр Юрэвіч (усе – БАТЭ, Барысаў), Дзмітры Верхаўцоў («Нафтан», Наваполацк), Дзмітры Лянцэвіч («Багеміянс», Прага, Чэхія), Павел Пласконны («Шахцёр», Салігорск).

Паўабаронцы: Сяргей Амельянчук («Церак», Грозны, Расія), Аляксандр Кульчы («Растоў», Растоў-на-Доне, Расія), Мікалай Кашэўскі («Ільячовец», Марыупаль, Украіна), Цімафей Калачоў («Крылы Саветаў», Самара, Расія), Аляксандр Глеб («Штутгарт», Германія), Ігар Стасевіч, Сяргей Крывец (абодва – БАТЭ, Барысаў), Леанід Ковель («Сатурн», Раменскае, Расія).

Форварды: Віталь Кутузаў («Бары», Італія), Сяргей Карніленка («Зеніт», Санкт-Пецярбург, Расія), Віталь Радзівонаў (БАТЭ, Барысаў), Вячаслаў Глеб («Шанхай Шэньхуа», Кітай).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?