26 верасня ў Мінску пачаў працу сойм Партыі БНФ.
Гэта першае пасяджэнне сойма пасля XII з’езда партыі, праведзенага 5 верасня, на якім было абрана новае кіраўніцтва. Партыю БНФ узначаліў Аляксей Янукевіч, намеснікамі старшыні былі абраныя Рыгор Кастусёў і Ігар Лялькоў.
На парадку дня сойма тры асноўныя пытанні.
Першы тычыцца плана дзеянняў партыі. З дакладам на гэту тэму выступіць Янукевіч. Раней ён заяўляў, што Партыя БНФ «павінна стаць рэальнай сілай, якая зможа ў будучым змагацца за ўладу і прыйсці да ўлады».
Другім на парадку дня стаіць пытанне аб супрацоўніцтве з рознымі палітычнымі суб’ектамі. Чакаецца, што гаворка пойдзе перадусім пра фармат супрацоўніцтва з Аб’яднанымі дэмакратычнымі сіламі (АДС), рухам «За Свабоду» Аляксандра Мілінкевіча, а таксама аб стварэнні блока нацыянальна‑дэмакратычных сіл.
Акрамя таго, на сойме павінна быць абранае кіраўніцтва партыйных камісій.