За верасень сярэднясутачная тэмпература паветра склала 13—16 градусаў цяпла, што на 2‑3 градусы перавышала клiматычную норму,

паведамiла галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметэацэнтра Вольга Фядотава.

Умерана цёплым абяцае быць надвор’е ў гэтыя выхадныя днi. Сёння цёплы атмасферны фронт абумовiць кароткачасовыя дажджы, якiя пройдуць пераважна па паўночна‑ўсходняй палавiне краіне. Днём прагназуецца плюс 12—17 градусаў, на паўднёвым захадзе Брэсцкай i Гродзенскай абласцей паветра прагрэецца да 19 градусаў.

У нядзелю пад уплывам вобласцi павышанага цiску будзе ў асноўным без ападкаў. Ноччу i ранiцай месцамi згусцiцца туман.

Тэмпература паветра ўначы будзе 6—13 градусаў, днём яна павысiцца да 14—20 градусаў, а ў Брэсцкай вобласцi — да 22.

Захаваецца цёплае надвор’е i ў панядзелак: днём чакаецца 16—21 градус, а ў Брэсцкай i Гомельскай абласцях слупок тэрмометра можа дасягнуць адзнакi плюс 23 градусы.

У паўночна‑заходнiх раёнах, куды змесцiцца атмасферны фронт, пройдуць кароткачасовыя дажджы.

А з 29 верасня ў поўнай меры будзе адчувацца дыханне восенi — чакаецца значнае пахаладанне.

Пад уплывам атмасферных франтоў неба зацягнуць воблакi, амаль паўсюдна пройдуць дажджы. Чакаецца парывiсты заходнi вецер, i ў аўторак днём тэмпература паветра ўжо не перавысiць 9—15 градусаў.

Звязда

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0